weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
27.01.2017 13:28 ,

У Расіі немаўля памерла ад алкаголю ў грудным малацэ: яго маці выпіла два літры піва

Ілюстрацыйны здымак.

У лістападзе 2016 года 26-гадовая жыхарка Пракоп'еўска (Кемераўская вобласць, Расія) выпіла на працягу дня каля двух літраў піва, пакарміла грудным малаком сваё месячнае дзіця і паклала яго спаць.

Раніцай яна выявіла, што сын не падае прыкметаў жыцця і выклікала «хуткую дапамогу», паведамляе «Наша ніва».

Медыкі канстатавалі смерць немаўляці. Экспертыза вызначыла, што прычынай смерці стала атручванне алкаголем.

Раней сям’я ў поле зроку супрацоўнікаў паліцыі не трапляла, характарызуецца станоўча. Памерлае дзіця было ў сям’і трэцім.

Цяпер 26-гадовай жанчыне пагражае да двух гадоў калоніі за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце