weather -7° Маладзечна
weather -7° Вілейка
weather -6° Смаргонь
weather -7° Ашмяны
weather -7° Валожын
weather -7° Мядзел
weather -6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
27.01.2017 10:39 ,

У Цюрлях машына збіла 10-гадовую дзяўчынку

Фота: з сайта pg11.ru.

Аварыя здарылася 26 студзеня прыкладна ў 18.30. 

Аўтамабіль «Сітраен Берлінга», якім кіраваў 47-гадовы вадзіцель рухаўся з Маладзечна ў бок Валожына.

У вёсцы Цюрлі, на вуліцы Маладзечанскай, паблізу дома № 19 ён наехаў на пешахода – 10-гадовую дзяўчынку, вучаніцу 3 класа сярэдняй школы № 2.

Дзяўчынка пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе, была абазначаная флікерам. 

З траўмамі галавы, твару і ног дзяўчынка дастаўленая ў хірургічнае аддзяленне дзіцячай бальніцы. 

– Па факце ДТЗ праходзіць праверка, – расказаў «Рэгіянальнай газеце» інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош. 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце