weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
27.01.2017 08:29 ,

За год прадпрыемствы звольнілі 719 тысяч чалавек, а працаўладкавалі – на 108 тысяч менш

За год прадпрыемствы звольнілі 719 тысяч чалавек.

Летась прадпрыемствы звольнілі амаль 719,5 тысячы чалавек, а ўзялі на працу – на 108,1 тысячы менш. У дадзеных Белстата не ўлічваюцца мікраарганізацыі і малыя арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці.

У мінулым годзе прадпрыемствы больш актыўна працаўладкоўвалі спецыялістаў, чым “сыходзілі”, толькі ў верасні і кастрычніку.

У снежні арганізацыі звольнілі амаль 50,5 тысячы чалавек, а прынялі на працу – на 10,2 тысячы, або 20,2%, менш. Больш за ўсё ў мінулым месяцы страцілі работнікаў у прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці (звольненых на 43,9% больш, чым прынятых), у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг (40,8%) і будаўніцтве (34,3%).

Больш актыўна працаўладкоўвалі ў снежні, чым аддавалі на рукі працоўныя кніжкі, на прадпрыемствах, чыя дзейнасць звязана з творчасцю, спортам, забаўкамі і адпачынкам (+17,7%), у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (+17,4%), а таксама ў інфармацыі і сувязі (+2,4%).

Нагадаем, у 2015 годзе звольнілі 778,2 тысячы чалавек, а ўзялі – 694,7 тысячы. Разбежка склала 83,5 тысячы чалавек.

Паводле звестак Мінпрацы, на пачатак гэтага года ў Беларусі было 35,3 тысячы афіцыйных непрацаўладкаваных. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

У снежні ў эканоміцы было занята 4 мільёны 381,3 тысячы чалавек. Гэта на 88,7 тысячы менш, чым за аналагічны перыяд 2015 года.

Паводле tut.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце