weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
27.01.2017 14:18 ,

Зноў адліга. У выхадныя будзе цёпла і мокра

Фота: Baltnews.

У выхадныя чакаецца мокрае, туманнае цёплае і спакойнае надвор'е. У рэгіёне захаваецца пераважна воблачнае надвор'е, распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітры Рабаў.

У суботу, 28 студзеня абяцаюць мокры снег, дождж, туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0, -5°С, днём -2, +3°С.

У нядзелю, 29 студзеня, ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах мокры снег, дождж, слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0, -7°С, па ўсходзе пры праясненнях да -9°С; днём -4, +2°С.

У панядзелак, 30 студзеня чакаем невялікі мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу -1, -8°С, днём -5, +1°С.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце