weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
28.01.2017 16:25 ,

Быкам – вялікіх падзей, Змеям – рэалізацыі запаветных мараў. Што прынясе Вогненны Певень усходнім знакам

Фота: million-wallpapers.ru.

28 студзеня ўступае ў свае правы год Чырвонага Вогненнага Пеўня. Певень шчодры на падарункі, але іх трэба будзе заслужыць сваёй настойлівасцю, напорыстасцю, рашучасцю.

Пацук. 1924, 1936, 1948, 1960, 1972, 1984, 1996, 2008.

Вам трэба берагчы сябе, есці вітаміны. Фота VitaMarg.com.

Вам трэба берагчы сябе, есці вітаміны. Фота VitaMarg.com.

Вас чакае год насычаны. Не самы просты, але цікавы, у нейкай ступені нават карысны. Крылаты гаспадар вас паважае і абавязкова дапаможа. Вам трэба берагчы сябе, есці вітаміны, не адмаўляцца ад фізічных нагрузак і атрымоўваць як мага больш прыемных эмоцый. Не пераядайце! Калі вам захочацца які стрэс заесці, то памятайце пра гэта, каб пасля не хадзіць па дактарах. І ніякіх даўгавых абавязацельстваў.

Бык. 1925, 1937, 1949, 1961, 1973, 1985, 1997, 2009.

Чакайце вялікіх падзей, яркіх эмоцый, новых уражанняў. Фота smolensk-i.ru.

Чакайце вялікіх падзей, яркіх эмоцый, новых уражанняў. Фота smolensk-i.ru.

Чакайце вялікіх падзей, яркіх эмоцый, новых уражанняў. Толькі не стварайце самі сабе праблем, хоць вы і ўмееце з імі спраўляцца. Беражыце нервовую сістэму, прытрымлівайцеся рэжыму харчавання. Ператамленне, бяссонніца, іншыя “сюрпрызы” ўзнікаюць у арганізме, даведзеным да стрэсу. І не думайце, што само пройдзе. Грошай у год Пеўня хопіць і на запланаваныя пакупкі, і на задавальненні, і на капіталаўкладанні.

Тыгр. 1926, 1938, 1950, 1962, 1974, 1986, 1998, 2010

Асабістае жыццё абяцае быць цікавым і насычаным. Фота yjbys.com.

Асабістае жыццё абяцае быць цікавым і насычаным. Фота yjbys.com.

Певень не сімпатызуе Тыгру. Але пры жаданні агульную мову з гаспадаром года знайсці можна. Добра засвойце, што нішто не даецца дарма, аднак руплівасць, стараннасць і самааддача абавязкова акупяцца. Асабістае жыццё абяцае быць цікавым і насычаным, толькі трэба як мага менш бурчаць і прыдзірацца, акуратна і асцярожна выказваць уласныя эмоцыі і меркаванні. І гэта ў адносінах не толькі другіх палавінак, але і дзяцей, у каго яны ёсць.

Трус. 1927, 1939, 1951, 1963, 1975, 1987, 1999, 2011

Не злоўжывайце шкоднай ядой. Фота verywell.com.

Не злоўжывайце шкоднай ядой. Фота verywell.com.

Вы будзеце барацьбітамі, таму што пасіўна мірыцца з цяжкасцямі вы не намераныя. Вас нельга назваць людзьмі гіперактыўнымі, аднак ваша лянота, звычайна ўмераная, у год Пеўня рызыкуе стаць сапраўдным няшчасцем. Не злоўжывайце шкоднай ядой і алкаголем, бо вынікі могуць аказацца вельмі сур’ёзнымі. Усё гэта залежыць толькі ад вас. Даражыце сям’ёй, для вас яна абяцае стаць ціхай гаванню, дзе можаце хавацца ад жыццёвых праблем.

Дракон. 1928, 1940, 1952, 1964, 1976, 1988, 2000, 2012

Райцеся з блізкімі людзьмі. Фота Socratify.net.

Райцеся з блізкімі людзьмі. Фота Socratify.net.

Усе пачынанні і праекты, якія былі ў год Чырвонай Вогненнай Малпы, плаўна перацякуць у год Пеўня і будуць не менш паспяховымі. Аднак не расслабляйцеся, будзьце пільныя. У год Пеўня вам захочацца здзейсніць нейкі сур’ёзны ўчынак, які зусім зменіць ваша далейшае жыццё. Зоркі толькі даюць параду не кідацца ў крайнасці, а раіцца з блізкімі людзьмі адносна таго ці іншага рашэння, каб пазбегнуць памылак.

Змяя. 1929, 1941, 1953, 1965, 1977, 1989, 2001, 2013

Увесь год можна рэалізоўваць усе свае самыя смелыя мары. Фота insurance360marketing.com.

Увесь год можна рэалізоўваць усе свае самыя смелыя мары. Фота insurance360marketing.com.

Для вас наступае самы паспяховы перыяд у жыцці, чакаюць удачныя перамены. І ў гэтым дапаможа Певень, які ва ўсім паспрыяе. Ён схіляе галаву перад вашай мудрасцю. Таму ўвесь год можна рэалізоўваць усе свае самыя смелыя мары, прыйшоў ваш час. Акрамя таго, сама ваша знешнасць дапаможа вам. Папрацаваць прыйдзецца нямала, а мэтанакіраванасць і рашучасць дапамогуць дасягнуць неверагодных вышынь.

Конь. 1930, 1942, 1954, 1966, 1978, 1990, 2002, 2014

Кар’ера і бізнес могуць узляцець на небывалую вышыню. Фота google.ru.

Кар’ера і бізнес могуць узляцець на небывалую вышыню. Фота google.ru.

Год будзе удачны, кар’ера і бізнес могуць узляцець на небывалую вышыню. Вас чакае поспех, матэрыяльнае працвітанне. Вы можаце мяняць месца работы, адкрываць для сябе новыя гарызонты. Важна пры гэтым не забываць сям’ю і не прымаць сур’ёзных рашэнняў толькі пад уплывам эмоцый.  Пры пастаяннай актыўнасці і мэтанакіраванасці можаце зрабіць нашмат больш для сваёй будучыні, чым зрабілі за некалькі апошніх гадоў.

Каза. 1931, 1943, 1955, 1967, 1979, 1991, 2003, 2015

Будзе нямала цікавых знаёмстваў. Фота vilingstore.net.

Будзе нямала цікавых знаёмстваў. Фота vilingstore.net.

Вас чакае ўдача і заслужанае прызнанне. Певень падрыхтаваў вам шмат прыемных сюрпрызаў. Будзе нямала цікавых знаёмстваў. Шмат якія будуць карысныя ў будучым. Толькі ніякіх капрызаў, легкадумнасці і пустога какецтва. А яшчэ праявіце ўседлівасць і працавітасць, яны не перашкодзяць нікому. Вы і не заўважыце, як новыя думкі і свежыя ідэі напоўняць вашу галаву. Прытрымлівайцеся нармальнага рэжыму харчавання.

Малпа. 1932, 1944, 1956, 1968, 1980, 1992, 2004, 2016

Год падыходзіць і для таго, каб пачынаць жыццё з чыстага ліста. Фота seunghan.tistory.com.

Год падыходзіць і для таго, каб пачынаць жыццё з чыстага ліста. Фота seunghan.tistory.com.

Год спрыяльны для вас, толькі не трэба ленавацца. Ёсць верагоднасць, што вы станеце кіраўніком нейкага бізнес-праекта, які ў канчатковым выніку прынясе для вас шмат грошай. Год гэты не для адпачынку, а наадварот – для актыўных дзеянняў. Нават рызыка ў меру будзе апраўданая. Вогненны Певень абяцае развіць у вас здольнасць інтуітыўна адчуваць перамену ветру. Год падыходзіць і для таго, каб пачынаць жыццё з чыстага ліста.

Певень. 1933, 1945, 1957, 1969, 1981, 1993, 2005, 2017

Гараваць дакладна не прыйдзецца. Фота totallyaesthetic.com.

Гараваць дакладна не прыйдзецца. Фота totallyaesthetic.com.

2017 год – гэта ваш год. І гараваць дакладна не прыйдзецца. У вас будзе дастаткова грошай не толькі для камфортнага жыцця, але і для старту ўласнага праекта. Вам даецца магчымасць праявіць свае самыя лепшыя якасці – напор, энергічнасць, палкасць. Галоўнае, не распыляцца па дробязях, а накіраваць свае сілы ў патрэбнае рэчышча.  Мяняць работу ў гэты год не варта, вас чакае поспех і працвітанне на цяперашнім месцы.

Сабака. 1934, 1946, 1958, 1970, 1982, 1994, 2006, 2018

Сваёй працавітасцю, высокай працаздольнасцю настаў час вам заваёўваць вяршыні славы. Фота Moscvichka.ru.

Сваёй працавітасцю, высокай працаздольнасцю настаў час вам заваёўваць вяршыні славы. Фота Moscvichka.ru.

Год для вас спрыяльны. Певень абяцае роўнае, гладкае, бесклапотнае жыццё. Вы ў мінулыя гады ўжо шмат зрабілі для сябе, цяпер трэба толькі ўтрымацца на ранейшых пазіцыях. Сваёй працавітасцю, высокай працаздольнасцю настаў час вам заваёўваць вяршыні славы. Не трэба задавольвацца сярэдзінай, прапускаючы іншых наперад. Нікому не навязвайце свайго пункту погляду, бо гэта не прыносіць карысці.

Свіння. 1935, 1947, 1959, 1971, 1983, 1995, 2007, 2019

У любоўнай сферы будуць адны радасці. Фота stafka.ru.

У любоўнай сферы будуць адны радасці. Фота stafka.ru.

Для тых, хто займаецца творчасцю, год Пеўня прынясе вядомасць і пазнавальнасць. І ўсім падкіне шмат магчымасцяў. Прасоўванне па кар’ернай лесвіцы, добры заробак. У любоўнай сферы будуць адны радасці. Многіх наведае бусел. Тады работа адыдзе на другі план, сілы будуць сканцэнтраваныя на ўласным жыцці. Ваша радня будзе насіць вас літаральна на руках – вы мудрыя і прагматычныя і на вас можна паспадзявацца.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце