weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
28.01.2017 17:24 ,

Маладзечанская артыстка пра смерць Аляксандра Ціхановіча: “Такое адчуванне, што не стала некага блізкага, роднага, свайго”

Аляксандр Ціхановіч многім запомніцца сваёй шчырай усмешкай.

Смерць легендарнага музыкі Аляксандра Ціхановіча глыбока перажываюць не толькі яго родныя і знаёмыя, але і аматары творчасці; тыя, хто мелі магчымасць працаваць разам з ім.

Маладзечанка Наталля Арловіч, артыстка, вядучая і арганізатар святаў, пазнаёмілася з музыкам за кулісамі Палаца Прафсаюзаў у Мінску. У 2011 годзе яе запрасілі выступіць на канцэрце, прысвечаным юбілею Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце.

–  Вельмі хвалявалася і нервавалася перад выстуленнем, хаця адначасова мяне распірала ад радасці, што запрошаная на канцэрт такога ўзроўню, – узгадвае жанчына. – Аляксандр Ціхановіч убачыў маё хваляванне, падыйшоў, стаў падтрымліваць, расказваць гумарыстычныя гісторы, пытаўся адкуль я, колькі гадоў ужо спяваю. Я і не заўважыла, як аб’явілі мой нумар. На сцэну выходзіла спакойная і ўпэўненая ў сабе, выдатна выканала песню. Пасля канцэрта Аляксандр Рыгоравіч запрасіў мяне ў студыю для праслухоўвання. Я ўдзячная яму за тыя хвіліны падтрымкі, словы перад выступленнем. Яны і цяпер гучаць у галаве, калі ахоліваюць падобныя эмоцыі.

Наталля Арловіч з Аляксандрам Ціхановічам. Фота забяспечанае Наталляй Арловіч.

Наталля Арловіч з Аляксандрам Ціхановічам. Фота забяспечанае Наталляй Арловіч.

У 2016 годзе Наталля зноў мела магчымасць выступаць з музыкам на сцэне Дома Афіцэраў на дабрачынным канцэрце для дзяцей з асаблівасцямі.

– Я заўважыла, як Аляксанд Рыгоравіч схудзеў, – з боллю ўзгадвае Наталля. – Тады закралася думка, напэўна хварэе. Я папрасіла яго разам з Ядвігай Паплаўскай сфатаграфавацца з дзецьмі, якіх выступалі на канцэрце. Яна доўга пераапраналася, таму артыст жартаваў: “Ядзя, давай хутчэй, артысты чакаюць”. Дзеці былі вельмі шчаслівыя гэтаму знаёмству.

Фота забяспечана Наталляй Арловіч.

Фота забяспечана Наталляй Арловіч.

Убачыўшы навіну пра тое, што Аляксандра Ціхановіча не стала, жанчына вельмі  растроілася.

– Гэта чалавек-легенда для беларускай эстрады, – адзначае Наталля Арловіч. – Многія мае знаёмыя, убачыўшы навіну, тэлефанавалі, узрушаліся таму, што не стала такога чалавека. Такое адчуванне, што не стала некага блізкага, роднага, свайго.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце