weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
28.01.2017 12:31 ,

Пайшоў з жыцця народны артыст Аляксандр Ціхановіч, які вучыўся ў Маладзечанскім музвучылішчы

Фота: YouTube.

Пра яго смерць паведаміла дачка Анастасія, паведамляе "Наша ніва".

Аляксандр Ціхановіч закончыў Маладзечанскі музычны каледж.

Развітанне з ім адбудзецца 30 студзеня ў Белдзярфілармоніі.

Нарадзіўся Аляксандр Ціхановіч у Мінску ў 1952 годзе. У 1982 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю. Музычная кар’ера пачалася з сувораўскай вучэльні, дзе ён граў у аркестры. Затым працаваў у гурце «Мінск», што граў джаз-рок. Разгромны артыкул пра музычную творчасць «Мінска» ў адной з цэнтральных газет паслужыла яго закрыццю.

Перайшоў у легандарныя «Верасы», дзе спявала і будучая жонка – Ядвіга Паплаўская. Калектыў быў заяўлены на выступ у першым рэспубліканскім конкурсе артыстаў эстрады.

«Верасы» сталі лаўрэатамі конкурсу і атрымалі пуцёўку на пяты ўсесаюзны конкурс эстрады ў Маскве. Гэта быў зорны час.

У 1989 годзе Аляксандр Ціхановіч разам з Ядвігай Паплаўскай стварылі Тэатр песні і творчую студыю пры ім, праз якія прайшлі многія маладыя беларускія выканаўцы.

Аляксандр Ціхановіч быў аўтарам і вядучым некалькіх музычных тэлевізійных праектаў. З 2006 па 2009 год Аляксандр Ціхановіч узначальваў нацыянальны тэлевізійны музычны праект ЕўраФэст і беларускі адборачны тур да міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне».

Паводле «Нашай нівы».

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце