weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
28.01.2017 15:54 ,

Ядвіга Паплаўская даведалася пра смерць мужа на гастролях у Ізраілі

Фота: romandanilin.ru.

Ядвігі Паплаўскай не было ў Беларусі ў момант смерці Аляксандра Ціхановіча: удава музыкі зараз вяртаецца з Ізраіля, дзе ў яе былі канцэрты, паведамляе TUT.BY.

Як паведамілі крыніцы з блізкага кола сям’і, народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч памёр а 6-й гадзіне раніцы 28 студзеня ў рэанімацыі 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

– Апошнія некалькі тыдняў яму было ўжо зусім кепска, не выходзіў з хаты. Ядзя паляцела на гастролі ў Ізраіль – яны былі запланаваныя раней, – Саша застаўся, – распавядае крыніца.

Калі сябры зразумелі, што стан здароўя музыканта крытычны, яны тэрмінова шпіталізавалі яго – гэта было ў аўторак, 24 студзеня.

Паводле некаторых звестак, Ціхановіч пакутаваў у тым ліку і ад анкалагічнага захворвання.

Развітанне з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам і грамадзянская паніхіда пройдуць 30 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Паводле «Нашай Нівы».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце