weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 24° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
29.01.2017 19:40 ,

Апошнія гады Аляксандр Ціхановіч пакутаваў на рэдкую аўтаімунную хваробу

Тое, што артыст так моцна схуднеў за апошні год – адна з праяў хваробы.

Дачка артыста Анастасія Ціхановіч назвала kp.by дыягназ хваробы, ад якой пакутаваў яе бацька.

Гучыць ён так: аўтаіммуннае захворванне лёгкіх – ідыяпатычны фібразуючы альвеаліт. Гэта даволі рэдкае захворванне, з якім жывуць 3-4 гады. Аляксандр Ціхановіч пражыў з ім амаль 7 гадоў. Тое, што артыст так моцна схуднеў за апошні год – адна з праяў гэтай хваробы.

Фота people.onliner.by.

Фота people.onliner.by.

– Радыкальнага лячэння на сённяшні дзень не існуе, яго можна толькі тармазіць, чым мы і займаліся ўвесь гэты час, – распавяла Насця. – Год таму яго стан пагоршыўся, і ён таксама доўга ляжаў у бальніцы. Мы рабілі ўсё, што можна, ён ездзіў на лячэнне ў Нямеччыну. На жаль, гэта такое захворванне, вылечыцца ад якога немагчыма. Тата вельмі не хацеў, каб пра захворванне ведала шырокая грамадскасць. Таму мы не рабілі публічных заяў і не збіралі сродкі.

Ён хацеў заставацца актыўным, быць на сцэне столькі, наколькі гэта будзе магчыма.

Так яно і было – свой апошні канцэрт 13 студзеня на прэзідэнцкім балі ён адпрацаваў, а 14 студзеня трапіў у бальніцу. Яму было вельмі цяжка ўжо 13 студзеня, і ўсё гэта бачылі. Але ён зрабіў усё, што змог.

Аляксандр Ціхановіч быў у шпіталі пад кіслароднай маскай амаль два тыдні, але ў тыя моманты, калі яе здымалі, стараўся ўсміхацца і спрабаваў падбадзёрыць родных, якія былі побач. Ён трымаўся вельмі мужна да самага апошняга моманту …

Фота people.onliner.by.

Фота people.onliner.by.

– Я была з ім да самага канца, – кажа Наста.

Развітанне з Аляксандрам Ціхановічам пройдзе 30 студзеня ў Мінску.

Развітацца з народным артыстам Беларусі можна будзе ў храме Аляксандра Неўскага (Мінск, Казлова, 11), дзе ў 7.45 пачнецца памінальная літургія. Пасля яе – адпяванне (меркавана ў 8.45).

Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў Філармоніі з 11.00 да 14.00.

«Наша Ніва» паводле .

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце