weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
30.01.2017 16:38 ,

Аварыя ў Маладзечанскім раёне. Спадзяваўся не збіць бадзяжных сабак – вылецеў у кювет і перакуліўся

Ілюстрацыйны здымак.

Аварыя здарылася каля 9 раніцы ў суботу, 28 студзеня ў Лебедзеве.

60-гадовы кіроўца «Дача Сандэра» рушыў па аграгарадку. Раптам убачыў, што дарогу перабягае зграя бадзяжных сабак. Кіроўца пачаў прытармажваць, каб не наехаць на іх, але яго занесла ў левы кювет і перакуліла на дах машыны.

Мужчына з машыны вылез сам праз багажнік. Жыхары аднаго з дамоў на гэтай вуліцы выклікалі «хуткую дапамогу», але кіроўца ад дапамогі адмовіўся.

Пазней пад’ехалі супрацоўнікі ДАІ, распавядае дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.

Машына была значна пашкоджаная. У адносінах да кіроўцы склалі пратакол з-за таго, што ён не прыняў мер для поўнага спынення аўто.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце