weather 16° Маладзечна
weather 16° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 16° Ашмяны
weather 14° Валожын
weather 16° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
30.01.2017 12:11 ,

На гэтым тыдні тэмпература паветра будзе на 3-5 градусаў вышэйшай за норму

Фота: mlyn.by..

У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца спакойнае, слабамарознае, але сырое надвор'е. Тэмпературны рэжым прагназуецца на 3-5°С вышэйшым за норму. Пра гэта Tut.by распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітры Рабаў.

У аўторак, 31 студзеня, у асобных раёнах, пераважна па поўначы краіны, невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У сераду, 1 лютага, пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай у крайніх паўночна-ўсходніх раёнах Беларусі магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У чацвер, 2 лютага, пераважна без ападкаў, толькі днём у крайніх паўднёва-заходніх раёнах магчымыя мокры снег, дождж. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У пятніцу, 3 лютага, у асобных раёнах краіны кароткачасовы снег, слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

У выходныя дні ў асобных раёнах краіны невялікі снег, мокры снег, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

31 студзеня

ад -1 да -7

ад -3 да -9, па паўднёвым усходзе ад -10 да -14

1 лютага

ад 0 да -5

ад -3 да -9, пры праясненнях да -12

2 лютага

ад -4 да +3

ад -3 да -8, пры праясненнях да -10

3 лютага

ад -5 да +2

ад -1 да -7, пры праясненнях да -9

4, 5 лютага

ад -6 да +1

ад 0 да -7, пры праясненнях ад -8 да -12

Паводле «Нашай Нівы».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце