weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
30.01.2017 12:25 ,

“Таёта” саступіла “Фольксвагену” званне лідара сусветнага аўтарынку

“Фальцваген”, згодна з ранейшай справаздачай, у 2016 годзе павялічыў продажы на 3,8%.

Японскі аўтамабільны канцэрн “Таёта” саступіў нямецкаму “Фольксвагену” сусветнае лідарства па колькасці прададзеных аўтамабіляў.

Паводле афіцыйнай справаздачы, “Таёта” ў 2016 годзе прадала 10 мільёнаў 175 тысяч машын, што на 0,2% вышэй, чым у 2015 годзе.

Гэтая лічба ўлічвае не толькі продажы аўтамабіляў маркі “Таёта”, але і грузавікоў “Хіна Мотарс”, а таксама аўтамабіляў “Дайхатсу” і “Лексус”, што таксама выпускаюцца канцэрнам.

“Фольксваген”, згодна з ранейшай справаздачай, у 2016 годзе павялічыў продажы на 3,8% да рэкордных 10 мільёнаў 310 тысяч аўтамабіляў. Такім чынам, нямецкі канцэрн, што пацярпеў ад дызельнага скандалу, стаў найбуйнейшым вытворцам аўтамабіляў у свеце.

“Фольксваген” выпускае мноства вядомых аўтамабільных брэндаў, уключаючы люксавыя “Аўдзі”, “Бэнтлі”, “Бугаці” і “Ламбургіні”, а таксама “Шкоду”, “Сеат” ды іншыя.

“Таёта” ў 2008 годзе абагнала па колькасці прададзеных аўтамабіляў амерыканскі “Джэнерал Мотарс”, які да гэтага быў сусветным лідарам цягам некалькіх дзесяцігоддзяў. З тых часоў кампанія ўтрымлівала сусветнае лідарства.

Аднак абедзве кампаніі могуць пацярпець ад узмацнення пратэкцыянісцкай палітыкі ў ЗША пры новым прэзідэнце краіны Трампе.

«Наша Ніва» паводле .

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце