weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4849
1 долар 2.0077
100 рас.руб. 3.2908
30.01.2017 18:52 , AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

У мінскай школе дырэктарка не выпусціла другакласніка ў туалет – той абсікаўся. Дырэктарка: «Ніякіх праблем у нас няма»

Ілюстрацыйны здымак.

Як стала вядома "Нашай Ніве", апошні вучэбны панядзелак студзеня ў мінскай школе №29 адзначыўся скандалам.

Дырэктарка школы Анжэла Наскова не выпусціла 8-гадовага хлопчыка ў туалет падчас урока. Той дацярпеў да перапынку, але дабегчы да туалета не паспеў і абсікаўся.

«Мне сын пазваніў са школы, – расказала маці хлопчыка Вольга. – Спытаў, што яму рабіць і як дасядзець да 18 гадзін. Ён на прадлёнцы – яму яшчэ на вуліцу трэба было ісці, а там -5 градусаў».

Па словах маці, яна адразу звязалася з класным кіраўніком, але тая параіла разбірацца ў сітуацыі самастойна: маўляў, сама яна сварыцца са сваім дырэктарам не збіраецца. 

«Я сарвалася з працы, прыехала і жахнулася – штаны былі такія мокрыя, што з іх капала. Усё гэта бачылі аднакласнікі. Пайшлі мы да дырэктаркі, а яна мне заяўляе – у вас няма медыцынскіх паказанняў, каб вы хадзілі на ўроку ў туалет!» – сказала маці хлопчыка. 

«Пачала задаваць мне пытаніі – а чаму гэта ён з іншым хлопцам папрасіўся? Я адказваю – у вас у туалеце святла няма, дзеці малыя, адныя баяцца ісці. Няўжо вы, педагог, не разумееце? Яна зрабіла заўвагу, што святло ёсць. Ну дык там уключальнік на ўзроўні дарослага чалавека, як 8-гадоваму да яго дацягнуцца?»

Па словах Вольгі, дырэктарка выбачылася са словамі, што калі б яна ведала, што ў хлопчыка такая скандальная маці, то завяла б дзіця сама. 

«Але тут гаворка не пра майго сына канкрэтна. Гэта магло здарыцца з любым дзіцём. Не хацелася б, каб іншыя траплялі ў такую сітуацыю, каб з дзецьмі так абыходзіліся. Не думаю, што вінаватыя адчуваюць сябе вінаватымі», – рэзюмавала жанчына. 

А што кажуць у школе? 

«Усе канфліктныя пытанні ўжо вырашаныя, ніякіх праблем у нас няма. Ніякіх праблем», – адказала «Нашай Ніве» дырэктарка.

«Наша Ніва».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце