weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
30.01.2017 09:28 ,

У Мінску пачалося развітанне з Аляксандрам Ціхановічам

Фота: tut.by.

30 студзеня Беларусь развітваецца з народным артыстам Аляксандрам Ціхановічам, які памёр 28 студзеня ў Мінску на 65-м годзе жыцця.

Сёння ў храме Аляксандра Неўскага на вуліцы Казлова пачалася памінальная літургія, пасля яе адбудзецца адпяванне.

Храм Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках абралі не выпадкова. Артыст, кватэра якога знаходзіцца ў раёне ЦУМа, быў не толькі вернікам гэтага храма, але і пеўчым, паведамляе Tut.by

Храм поўны людзей, на літургіі і адпяванні прысутнічае ўся сям’я, у тым ліку і ўнук Ваня. Развітацца з артыстам прыехалі таксама сябры і калегі па цэху. Адным з першых Руслан Аляхно.

Грамадзянская паніхіда пройдзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 11.00 да 14.00.

Народны артыст Беларусі будзе пахаваны на Усходніх могілках, побач з магілай бацькі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце