weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
30.01.2017 17:15 ,

У Радашкавічах машына збіла пешахода і з’ехала. ДАІ просіць дапамагчы знайсці кіроўцу

Ілюстрацыйны здымак.

Здарэнне адбылося каля 22:30 у вёсцы Сычавічы Маладзечанскага раёна. Меркавана, шэры "Фольксваген Гольф" наехаў на пешахода і з'ехаў з месца аварыі.

У той вечар двое маладзёнаў з Радашкавічаў вярталіся дадому. Адзін з іх зайшоў у дом да сваякоў на 3-5 хвілін. Другі застаўся на вуліцы. Пешаход узгадвае, што раптам адчуў удар у спіну і ўпаў.

Расплюшчыў вочы і ўбачыў перад сабой дваіх людзей. Яны дапамаглі падняцца, спыталіся, ці патрэбна «хуткая». Пацярпелы адмовіўся. Тады яны вярнуліся ў аўто і паехалі.

Дзяржаўтаінспекцыя шукае сведкаў і відавочцаў аварыі, паведамляе інспектар ДАІ Сяргей Бартош. Звяртацца можна ў кабінет №18 па вуліцы Дудко, 1 у Маладзечне. Таксама можна пазваніць: (80176) 74-53-43, 74-53-40 ці 102.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце