weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
30.01.2017 11:43 ,

Як блінчыкі ледзь не сталі прычынай пажару ў Вілейцы

У вілейскім інтэрнаце на Шубіна такой вячэры не атрымалася. Фота e-times.info.

У выхадныя выратавальнікам Вілейскага аддзела МНС паведамілі пра тое, што ў інтэрнаце на вуліцы Шубіна спрацаваў пажарны апавяшчальнік.

А адбылося ўсё так. У выхадныя гаспадыня інтэрнацкага пакоя вырашыла парадаваць сябе блінамі да вячэры.

Яна пачала іх пячы на электрычнай плітцы. Пакінуўшы чарговы блін на патэльні, жанчына выйшла на нейкі час на калідор.

У пакоі пачалося задымленне і спрацаваў пажарны апавяшчальнік, які і ўратаваў ад пажара.

З жанчынай правялі прафілактычную гутарку.

Пра гэта расказаў галоўны спецыяліст Вілейскага аддзела МНС Дзяніс Гаўрышчук.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце