weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
30.01.2017 17:41 ,

Здарэнне ў Расіі: мужчына ўзяў крэдыт, каб даць хабар начальніку ДАІ

Ілюстрацыйны здымак.

Жыхар Омска аформіў крэдыт, каб даць начальніку ДАІ хабар. Пра гэта паведамляе абласная пракуратура, піша рэсурс svoyakolokolnya.ru.

У жніўні 2016 года падвыпіўшы гаспадар аўтамабіля перадаў машыну свайму прыяцелю, які таксама быў нецвярозым. Часовага кіроўцу праз некаторы час спыніў экіпаж ДПС.

Тады гаспадар машыны вырашыў выратаваць прыяцеля ад адміністрацыйнай адказнасці і ўзяў крэдыт у адным з мясцовых банкаў на 100 тысяч рублёў (больш за 3 000 беларускіх).

Гэтыя грошы ён паспрабаваў аддаць у якасці хабару начальніку раённага аддзялення ДАІ. Мужчына паклаў гэту суму ў Крымінальны кодэкс і пакінуў яго ў кабінеце службовай асобы. Аднак кіраўнік ад грошай адмовіўся і паведаміў пра здарэнне ў паліцыю.

Раённы суд прысудзіў хабарадавальніка да штрафу ў 200 тысяч рублёў (больш за 6 000 беларускіх) з адтэрміноўкай яго выплаты на 40 месяцаў роўнымі долямі па 5 тысяч рублёў (160 беларускіх рублёў) штомесяц. Акрамя таго, сам хабар канфіскуюць у даход дзяржавы. Падсуднага пазбавілі правоў кіроўцы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце