weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
30.01.2017 11:48 ,

Жыхарка Вілейшчыны пацярпела ў аварыі з аўтобусам на Мядзельшчыне

Аўтобус МАЗ. Фота ілюстрацыйнае.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 7.40 раніцы 29 студзеня. Здарылася яно паблізу вёскі Альсевічы на Мядзельшчыне, на пятым кіламетры аўтадарогі Брусы-Сваткі.

Аўтобусам “МАЗ 26060”  кіраваў 47-гадовы жыхар Вілейскага раёна. Ён ехаў у напрамку вёскі Сваткі. На закругленні дарогі направа мужчына не справіўся з кіраваннем аўтобуса. Той з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і перакуліўся.

У выніку атрымала траўмы пасажырка аўтобуса, 32-гадовая жыхарка Вілейскага раёна. Яе не шпіталізавалі.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце