weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
31.01.2017 08:06 ,

Аляксандр Ціхановіч – Ядвізе Паплаўскай: Кахаю цябе, дарагая! Дзякуй за ўсё…

Фота: media62.ru.

Перад смерцю артыст змяніўся не толькі знешне.

Менш за ўсё ён хацеў, каб яго шкадавалі, а таму да апошняга хаваў праўду пра сваё здароўе. Нават калі ўжо гаварыў з цяжкасцю, рабіў выгляд, што нічога не адбываецца. У апошнія месяцы яму было неверагодна складана, голас па-здрадніцку сіпеў, зрываўся на шэпт.

–  Усё ў парадку, злёгку прастыў, нічога страшнага, шчыра! – Аляксандр Рыгоравіч заўсёды з задавальненнем адказваў на любыя пытанні журналістаў.

Тое, што ён змяніўся, было прыкметна па многіх маячках. І гэта не толькі моцная худзізна, на што ў першую чаргу звярталі ўвагу.

Паказальнымі, хутчэй, былі і іншыя моманты. Хуткі і эмацыйна-задзірлівы па жыцці, у апошнія гады артыст стаў надзвычай памяркоўным, мяккім, сентыментальным. Здавалася, яго змянілі гады жыцця з каханай, неверагодна пачуццёвай Ядзей. Цяпер разумееш: не толькі гэта, але і магчымае прадчуванне сыходу…

 – Дзякуй, дарагая, што яшчэ памятаеш пра мяне! – кожны раз, быццам развітваючыся, казаў ён у канцы зносін. І кожны раз, калі яго распытвалі пра жыццё і творчасць, ён перш за ўсё ўспамінаў пра Ядзю.

Не хаваў, што сваёй нястрымнай маладосцю прычыніў ёй нямала болю і пакут.

А яна кожны раз усё разумела, цярпела, даравала. У апошнія гады ён нібы вырашыў вярнуць аванс, выдадзены жыццём шмат гадоў таму, у выглядзе ціхамірнай, кахаючай і бязмежна адданай жонкі.

Праз 35 гадоў шлюбу пара павянчаліся ў царкве, а падчас нядаўняга інтэрв’ю Аляксандр Ціхановіч падзяліўся сакрэтам моцнага шлюбу і нечакана прызнаўся жонцы ў каханні.

– Галоўны складнік моцнага шлюбу – у патрэбны момант прамаўчаць, асабліва ў сварках. І не шукайце ў сям’і галоўнага, лепш высілкам волі засуньце сваё эга ў адно месца, – шчыра раіў Аляксандр Ціхановіч, тлумачачы, што трэба абавязкова браць шлюб. – Мы доўга гэтага не разумелі і повянчаліся толькі праз 35 гадоў пасля загса…

Ядзя ніколі ў жыцці не душыла маю свабоду. У мяне была бурная маладосць, мог прыходзіць ноччу, выпіваў. Дзякуй Богу, усё ў мінулым, і я вельмі цаню тое, што Ядзя для мяне зрабіла. Кахаю цябе, дарагая. Дзякуй за ўсё!

24 лістапада артыста ўзнагародзілі Ордэнам Францыска Скарыны. Ён і яго прысвяціў каханай жонцы.

 – Гэта мая першая дзяржаўная ўзнагарода Беларусі – самая галоўная і самая каштоўная, – прызнаўся Аляксандр Ціхановіч. – На мой погляд, гэта наша агульная з Ядзей ўзнагарода, яна яе заслугоўвае нават у большай ступені: яна – рубін, а я – агранка. Чаму рубін? Таму што ў нас у гэтым годзе было рубінавае вяселле (пара адсвяткавала 3 лістапада 40-годдзе сямейнага жыцця). А наогул мая жонка – сапраўдны дыямент. Цаню яе за любоў, мудрасць, цярпенне і талент. За тое, што яна выдатная жанчына, жонка і маці…

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце