weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
31.01.2017 14:23 ,

Дактары Вілейкі і Маладзечна: прастудных захворванняў стала больш, эпідэміі грыпу няма

Фота: Meteoprog.UA.

У Вілейцы і ў Маладзечне эпідэміі групу няма, пераконваюць дактары.

Па словах загадчыцы Вілейскай паліклінікі Таццяны Рамеры, на Вілейшчыне ўзрасла колькасць вострых распіраторных захворванняў. 

Людзям, якія звяртаюцца з вельмі высокай тэмпературай, робяць аналізы ў абласной санстанцыі. Грып пакуль пацвердзіўся толькі ў дваіх. Таму масавага захворвання грыпам у Вілейцы няма.

Як расказала галоўны доктар дзіцячай паліклінікі ў Маладзечне Іна Саўчык, сярод іх пацыентаў пакуль няма ніводнага з грыпам. Ёсць неістотны сезонны пад’ём вострых распіраторных захворванняў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце