weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
31.01.2017 16:19 ,

Купляў прадукцыю ў сына ўтрая даражэй. Кіраўніка аграфірмы на Маладзечаншчыне падазраюць у карупцыі

Ілюстрацыйны здымак.

11 студзеня пракуратура Маладзечанскага раёна па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю райаддзела міліцыі ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле “Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў”.

Па меркаванні аператыўнікаў, кураўнік жадаў пасадзейнічаць сыну ў прадпрымальніцкай дзейнасці, выкарыстоўваючы службовае становішча. Для гэтага парушыў парадак закупкі тавараў са сродкаў прадпрыемства, закупіў 9,6 тоны блока-лізунца амаль на 18 тысяч рублёў, піша УУС Мінаблвыканкама.

Дырэктара аграфірмы не спыніла, што на прадукцыю не было сертыфікатаў. І нават тое, што аналагічная сертыфікаваная прадукцыя ўтрая танней у іншых пастаўшчыкоў. Напэўна, бацькоўскія пачуцці, падмацаваныя жаданнем атрымаць са здзелкі выгаду для сябе і сям’і, аказаліся мацнейшымі за законы, пастановы і інструкцыі.

Шкоду прадпрыемству ацанілі ў 5 670 рублёў. Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю пачалі праверкі па ўсіх дагаворных адносінах паміж сельгаспрадпрыемствам і фірмай сына яго кіраўніка.

Вынік не прымусіў сябе чакаць. Як высветлілі аператыўнікі, кіраўнік дзяржпрадпрыемства, акрамя асноўных функцый, дапамагаў сыну, які быў дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю і фермерскай гаспадаркі, наладжваць бізнес. Прычым дапамагаў большай часткай за кошт дзяржавы. Чым бы ні займаўся сын, усё гэта хутка станавілася патрэбным і набывалася дзяржпрадпрыемствам.

Жадаючы дапамагчы сыну, бацька заплюшчваў вочы на цану прадукцыі і неабходнасць праводзіць канкурэнтныя працэдуры. Хаця каб надаць легальнасці іх камерцыйным адносінам, бацька і сын афармлялі дакументы аб правядзенні канкурэнтных працэдур. Але, як правіла, заднім чыслом і ў якасці канкурэнта прапановы падавалі структуры, якія спецыяльна для гэтага ствараў сын.

Напрыклад, у чэрвені 2014 года бацька-дырэктар, перавысіўшы службовыя паўнамоцтвы, заключыў дагавор з сынам на пастаўку 60 тон блока-лізунца на 170 тысяч рублёў. У выніку прадпрыемства атрымала шкоду больш чым на 58 тысяч.

Падазраванаму пагражае да дзесяці год пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце