weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
31.01.2017 08:10 ,

Маладзечанскія міліцыянеры перамаглі ў большасці намінацый. Маладзечанскі РАУС стаў лепшым у вобласці па выніках працы за 2016 год

На ўзнагароджанні.

Узнагароду ўручылі Маладзечанскаму райаддзелу ўнутраных спраў, які стаў лепшым у Мінскай вобласці па выніках працы за 2016 год.

Пераходны прыз імя першага начальніка УУС Мінскай вобласці генерал-маёра Генадзя Пукава ўручаюць ад 2008 года. За гэты час Маладзечанскі РАУС заваёўвае ўзнагароду трэці раз, раней перамагалі па выніках працы за 2014 і 2011 гады. І ўжо другі раз лідары за перыяд, калі аддзел узначальвае Валянцін Асіповіч.

Начальнік Маладзечанскай міліцыі каля пераходзячага прыза. Фота Зоі Хруцкай.

Начальнік Маладзечанскай міліцыі каля пераходзячага прыза. Фота Зоі Хруцкай.

Пераможны аддзел вызначаюць па колькасці першых месцаў у розных катэгорыях. Пяць падраздзяленняў Маладзечанскага РАУС сталі лепшымі па выніках мінулага года: аператыўна-дзяжурнай службы, крымінальна-выканаўчай інспекцыі, штаб, аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі, аддзяленне дзяржаўтаінспекцыі. Падраздзяленні атрымалі пасведчанні і вымпелы.

Падзяку ад міністра ўнутраных спраў атрымаў участковы інспектар капітан міліцыі Сяргей Амінаў, які стаў лепшым участковым інспектарам вобласці.

Узнагароджваюць лепшага ўчастковага інспектара Сяргея Амінава.

Узнагароджваюць лепшага ўчастковага інспектара Сяргея Амінава.

Узнагароджваюць лепшага супрацоўніка Ігара Пархімовіча.

Узнагароджваюць лепшага супрацоўніка Ігара Пархімовіча.

Узнагароджваюць лепшага супрацоўніка ізалятара часовага ўтрымання Аляксандра Абрамчыка.

Узнагароджваюць лепшага супрацоўніка ізалятара часовага ўтрымання Аляксандра Абрамчыка.

Лепшым супрацоўнікам назвалі начальніка фінансавай часткі Ігара Пархімовіча.

Лепшым супрацоўнікам ізалятара часовага ўтрымання стаў Аляксандр Абрамчык. Маладзечанскія міліцыянеры перамаглі ў большасці намінацый узнагароджання.

Узнагароджваюць начальніка аддзела аховы правапарадку Андрэя Грабёнкіна.

Узнагароджваюць начальніка аддзела аховы правапарадку Андрэя Грабёнкіна.

Узнагароджваюць начальніка аператыўна-дзяжурнай службы Сяргея Пузырова.

Узнагароджваюць начальніка аператыўна-дзяжурнай службы Сяргея Пузырова.

Узнагароджваюць начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі Юрыя Петрашэўскага.

Узнагароджваюць начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі Юрыя Петрашэўскага.

Узнагароджваюць начальніка ДАІ Дзмітрыя Юркевіча.

Узнагароджваюць начальніка ДАІ Дзмітрыя Юркевіча.

Узнагароджваюць начальніка штаба Вольгу Рабкову.

Узнагароджваюць начальніка штаба Вольгу Рабкову.

Самыя гучныя справы 2016 года

Самыя яркія ўзоры якаснай працы маладзечанскіх міліцыянераў за мінулы год называе намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Васількоў:

1. Затрыманне рабаўнікоў, што ўчынілі разбойны напад на філіял банка ў Беразінскім.

2. Затрыманне Георгія Міхалевіча, якога падазраюць у махлярстве.

3. Раскрыццё буйнога крадзяжу медзі з “Электрамодуля”.

4. Вярнулі маёмасць гаспадарам, што фігуравала ў справе па здыманні з машын колаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце