weather -9° Маладзечна
weather -9° Вілейка
weather -8° Смаргонь
weather -9° Ашмяны
weather -9° Валожын
weather -9° Мядзел
weather -8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4287
1 долар 2.1411
100 рас.руб. 3.2684
31.01.2017 16:49 ,

На Вілейшчыне 30-гадовы мужчына загінуў падчас працы на ферме

Мужчына загінуў падчас працы на ферме.

Здарэнне адбылося 31 студзеня ў абед у ААТ “Чурлёны” ў вёсцы Іжа на Вілейшчыне.

Пра яго нам паведаміў чытач. Па яго словах, работнік загінуў, калі адпампоўваў яму каля фермы. Мужчына зваліўся на вал прыводу бочкі, на які яго і накруціла. У выніку мужчына атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём. Чытач адзначыў, што загінуламу было 30 гадоў, у яго засталіся трое дзяцей.

Факт здарэння пацвердзіў кіраўнік прадпрыемства Пётр Міргалоўскі. Цяпер ідзе разбіральніцтва.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце