weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
31.01.2017 11:11 ,

Напішы мне такую песню, каб Ядзя паслухала яе і заплакала: Уладзімір Някляеў успамінае пра Аляксандра Ціхановіча

Фота: забяспечана Уладзімірам Някляевым.

28 студзеня не самы лепшы день... Дзень памяці Генадзя Грушавога (заснавальнік фонду "Дзяцям Чарнобыля" – "РГ"), якога не стала роўна тры гады таму, і дзень сыходу Аляксандра Ціхановіча, – падзяліўся сваімі пачуццямі паэт, палітык, ураджэнец Смаргоні Уладзімір Някляеў.

Гэта людзі, якіх я любіў, якія былі для мяне, кожны па-свойму, дарагімі, блізкімі ў жыціі. Такімі ж застаюцца і ў смерці, кажа паэт.

Аляксандр Ціхановіч стаў героям някляеўскага рамана «Лабух» пад прозвішчам Тырда. Гэта ягоная, кажа пісьменнік, усім музыкантам вядомая мянушка.

А яшчэ Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч праспявалі ў дуэце не адну песню на словы Някляева.

Калі запісалі песню “Любові развітальны баль”, якую ўдала выканаў Аляксандр Ціхановіч у дуэце з Ядзвігай Паплаўскай, успамінае Някляеў, ён раптам папрасіў: “Напішы вершы для раманса.”

Я адмахнуўся: маўляў, які з цябе “рамансіст”. Але ён упарта да гэтага вяртаўся:

“Хачу раманс праспяваць. Так, каб Ядзя заплакала…”

Урэшце я напісаў вершы, Раінчык павінен быў напісаць музыку, але тут канфлікт у “Верасах”, – і стала не да рамансаў…  Не ўзнікла музыка.

Улядзімір Някляеў з Верасамі ў Германіі. Аляксандр Ціхановіч стаіць у заднім радзе ў акулярах. Фота забяспечана Уладзімірам Някляевым.

Улядзімір Някляеў з Верасамі ў Германіі. Аляксандр Ціхановіч стаіць у заднім радзе ў акулярах. Фота забяспечана Уладзімірам Някляевым.

З часам я пра раманс гэты й забыўся. І вось сёння, назаўсёды развітваючыся з Аляксандрам Ціхановічам, абняўшы Ядзю, якая заплакала, успомніў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце