weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
31.01.2017 07:30 ,

Першы цалкам маладзечанскі палкоўнік. Начальнік Маладзечанскага РАУС Валянцін Асіповіч атрымаў павышэнне ў званні

Палкоўнік Валянцін Асіповіч.

Валянцін Асіповіч атрымаў чарговае спецыяльнае званне палкоўніка міліцыі, згодна з Указам Аляксандра Лукашэнкі ад 30 снежня. Званне ўручыў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч 11 студзеня.

Валянцін Асіповіч стаў першым палкоўнікам, які нарадзіўся, вырас і служыў на Маладзечаншчыне, нікуды не з’язджаючы працаваць. Да чытачоў “Рэгіянальнай газеты” палкоўнік звяртаецца са словамі:

– Усё, што мы робім, – для бяспекі і аховы грамадскага парадку насельніцтва. Мы заклікаем давяраць міліцыі, не быць абыякавымі, а наадварот, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі ўзаемадзеянне з грамадзянамі стане ўзаемным, то разам мы будзем імкнуцца навесці парадак у нашым агульным доме.

І ў нашай працы таксама здараюцца памылкі, але мы іх абавязкова аналізуем і разбіраем, вучымся на іх.

Кожная жыццёвая сітуацыя унікальная, і не заўсёды зразумела загадзя, якое рашэнне слушнае. Мы ўмеем прызнаваць памылкі, таму што іх не дапускае толькі той, хто нічога не робіць. Пры гэтым мы заўсёды адкрытыя да канструктыўнай размовы.

Хаваць і замоўчваць – гэта не наш шлях.

Мы абавязкова шукаем рашэнні, выгадныя абодвум бакам. Наша мэта – аднавіць у правах і інтарэсах грамадзяніна, калі яны парушаныя тым ці іншым спосабам.

На ўзнагароджанні Валянцін Асіповіч быў яшчэ ў форме падпалкоўніка. Фота забяспечана Маладзечанскім РАУС.

На ўзнагароджанні Валянцін Асіповіч быў яшчэ ў форме падпалкоўніка. Фота забяспечана Маладзечанскім РАУС.

Начальнік Маладзечанскага РАУС першы злева.

Начальнік Маладзечанскага РАУС першы злева.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце