weather -9° Маладзечна
weather -9° Вілейка
weather -7° Смаргонь
weather -9° Ашмяны
weather -9° Валожын
weather -9° Мядзел
weather -7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4287
1 долар 2.1411
100 рас.руб. 3.2684
31.01.2017 09:50 ,

У Мінску затрымалі маладзечанца, які гандляваў наркотыкамі

Фота: ugolovka.com.

У Мінску зачынілі інтэрнэт-краму па продажы псіхатропных рэчываў. Затрымалі двух закладчыкаў. Адзін з іх – жыхар Маладзечна.

Маладых людзей затрымалі ля дома 85 па вуліцы Баграціёна ў Мінску. У размешчаным тут лесе хлопцы якраз скончылі раскладку чарговай партыі псіхатропаў, прызначанай для спажыўцоў. Акрамя таго, маладыя людзі ўжо расклалі па зацішных месцах 13 спайсавых закладак.

У Мінску, ля дома 85 па вуліцы Баграціёна. Фота uvd-mo.gov.by.

У Мінску, ля дома 85 па вуліцы Баграціёна. Фота uvd-mo.gov.by.

Дозы спакавалі альбо ў спецыяльныя кантэйнеры, альбо ў скруткі з шчыльнай пленкі. Праведзеная пазней экспертыза пацвердзіла, што гаворка ідзе аб асабліва небяспечным рэчыве – альфа-PVP агульнай масай 14,3 грама.

Затрыманыя – 20-гадовы жыхар Івацэвічаў і 22-гадовы жыхар Маладзечна. Хлопцы не працавалі, раней не судзімыя.

Устанавілі месца захоўвання больш буйной спайсавай партыі. У тайніку ў лесе паблізу вёскі Валоўшчына Мінскага раёна знайшлі больш за 204 грамы здробненага шкоднага рэчыва расліннага паходжання карычневага колеру.

Буйная партыя псіхатропаў. Фота uvd-mo.gov.by.

Буйная партыя псіхатропаў. Фота uvd-mo.gov.by.

Крама дейнічала каля двух месяцаў. Маладыя людзі раскладалі дозы, пасля прапаноўвалі наркотыкі. Кантактавалі прадаўцы з пакупнікамі толькі па інтэрнэце.

Мінскі Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце