weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4592
1 долар 2.0055
100 рас.руб. 3.2428
01.02.2017 14:55 , AЎТАР(Ы): Паводле grodnonews.by

Смаргонскія вучні атрымліваюць «дзясяткі» ў электронныя дзённікі

Фота: Аляксандра Манцэвіча.

У рамках рэспубліканскага праекта "Электронная школа" вучні і настаўнікі Смаргоншчыны карыстаюцца электроннымі дзённікамі і журналамі. 

Ад 1 студзеня 2017 года вучні, бацькі і педагогі сярэдніх школ № 5 і 6 і вучэбна-педагагічных комплексаў у Жодзішках, Вішневе і Сыраватцы  падлючыліся да сістэмы электронных дзённікаў і журналаў.

У электронны жырнал могуць заходзіць і настаўнікі, і дзеці, і бацькі. Для кожнага – свой інтэрфейс. Настаўнік упісвае тэму ўрока і хатняе заданне адзін раз на сваім баку, і заданне адразу ж з’яўляецца ў «электронных дзённіках»» усяго класа. Можна проста фіксаваць практыкаванні, а можна прымацаваць відэафайл, каб дзеці паглядзелі дома, а потым абмеркаваць яго на ўроку.

Можна паглядзець старонку аднаго вучня з усімі адзнакамі, а можна яго «дзённік»: расклад на тыдзень, хатнія заданні і адзнакі. Ёсць і рэжым «журнала»: усе адзнакі класа па днях, ёсць зводны «рэйтынг» – табліца ўсіх вучняў па паспяховасці.

У гімназіі ўжо больш за пяць гадоў выкарыстоўваюць сістэму электронных дзённікаў і журналаў. Гэтую ўстанову падключылася да сістэмы адной з першых.

Вучні 5 «А» класа з энтузіязмам ставяцца да электронных новаўвядзенняў, таму што акрамя ўсяго іншага можна ўбачыць і свой сярэдні бал паспяховасці па ўсіх прадметах. Большасць хлопчыкаў і дзяўчынак рады, што можна паглядзець у выпадку чаго хатняе заданне, а таксама пасля кантрольных і самастойных работ ужо ўвечары убачыць сваю ацэнку.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце