weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
02.02.2017 12:43 , AЎТАР(Ы): gaigrodno.by

Дзіця трапіла пад машыну каля свайго дома ў Ашмянскім раёне

Фота: gaigrodno.by.

Усё адбылося ў 30 метрах ад дома. Учора каля 19 гадзін хлопчык пасля дадатковых заняткаў прыехаў з горада ў вёску Будзёнаўка.

З маршрутнага аўтобуса ён выйшаў на прыпынку і з-за задняй часткі транспарту пабег праз праезную частку. Справа рухаўся «Форд», у крыло і лабавое шкло якога дзіця стукнулася.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Якімі б не былі яе вынікі, дзіцяці ад гэтага не лягчэй. Хлопчык шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне бальніцы. Ступень цяжару атрыманых ім раненняў вызначыць экспертыза.

Каб выключыць падобныя выпадкі, дарослым трэба ў чарговы раз растлумачыць дзецям элементарныя правілы бяспечных паводзін на дарогах. Нагадаць пра небяспеку раптоўнага выхаду на праезную частку з-за транспарту, неабходнасць ўважліва паглядзець і налева, і направа.

Кіроўцам ж не варта выключаць магчымасць з’яўлення на іх шляху пешаходаў з-за аўтобусаў. Перад прыпынкамі лепш загадзя скідаць хуткасць.

Гродзенская ДАІ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце