weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
07.02.2017 12:58 , AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Віляйчане змогуць ацаніць паслугі ЖКГ і за гэта атрымаць кнігу ў падарунак

Фота: govdnr.ru.

У Вілейцы жыхарам горада прапануюць паўдзельнічаць у анкетаванні, каб ацаніць якасць паслуг ЖКГ. За неабыякаваць і цікавасць арганізатары анкетавання абяцаюць кожнаму ў падарунак кнігу "У планеты высокая тэмпература: хто вінаваты і што рабіць" ад таварыства "Экапартнёрства". 

Ад 1 па 28 лютага ў Вілейскім раёне будуць вывучаць грамадскую думку пра якасць працы камунальных службаў.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету, якую можна спампаваць у суполцы «У кантакце» «Інфармацыйны цэнтр аб працы камунальных службаў» або ўзяць папяровы варыянт у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі вілейскага райвыканкама (кабінет 7), у Палацы культуры Вілейкі (кабінет 123) або ў вілейскім ЖКГ у спецыяліста па заявах.

Анкетаванне праводзіцца ў рамках праекта ЕС «Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай». Вынікі анкетавання выкарыстаюць для распрацоўкі рэкамендацый Вілейскай ЖКГ.

Па словах спецыяліста інфацэнтра аб працы камунальных службаў Вольгі Шляпо, такая форма работы пакажа моцныя і слабыя бакі ва ўзаемадзеянні гараджан і прадпрыемстваў ЖКГ.

Па пытаннях удзелу ў анкетаванні можна звяртацца да Вольгі Шляпо па тэлефоне 8 (01771) 5-50-39, 8 (044) 7525883 і па электроннай пошце [email protected].

Таксама пытанні можна задаць куратару праекта, спецыялісту па заявах вілейскага ЖКГ Людміле Саколкінай па тэлефонах 8 (01771) 2-18-66, 8 (029) 5743931.
Анкету, запоўненую ў электронным выглядзе, можна выслаць па электроннай пошце [email protected] або ў асабістыя паведамленні «У кантакце» Вользе Шляпо. Пасля вам раскажуць, дзе можна забраць кнігу ў падарунак.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце