weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4849
1 долар 2.0077
100 рас.руб. 3.2908
08.02.2017 10:15 , AЎТАР(Ы): Паводле uvd.grodno.by

Крадзеж у Астраўцы: вечарам паставіў машыну ў двары – раніцай не знайшоў двух колаў

Фота: Teleport2001.Ru.

Мужчына з Брэсцкай вобласці прыехаў на працу ў Астравец. Пасяліўся ў шматпавярхоўцы па вуліцы Усходняй. Машыну паставіў у двары, але раніцай з'ехаць не змог.

А справа ў тым, што на колах стаяла добрая зімовая гума. Яна і спадабалася зламыснікам.

Познім вечарам двое маладых людзей 1998 і 1999 гадоў нараджэння пайшлі «на справу». Знялі два колы, а машыну пакінулі на цаглінах.

Доўга паездзіць у зламыснікаў на чужых шынах не атрымалася. У дачыненні да іх ужо ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце