Міністр адукацыі расказаў, як заробак настаўніка можа дарасці да 500 долараў
Фота: Аксаны Ярашонак.
– Вырашальнае слова за кіраўнікамі устаноў. Аптымізацыя, рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, актывізацыя пазабюджэтнай дзейнасці, нарошчванне экспарту паслуг, ініцыятыва на месцах будуць спрыяць рэалізацыі гэтай задачы. Неабходная прававая база маецца, – сказаў Ігар Карпенка.
У мінулым годзе сярэднямесячная зарплата настаўнікаў была 622 рубля, прафесарска-выкладчыцкага складу – 869 рублёў.
Па словах міністра, важнай задачай з’яўляецца павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі, стварэнне іміджу сучаснага педагога.
– Мы часта сустракаем у СМІ спробы супрацьпастаўлення бацькоў і школы, педагогаў і вучняў, у той час як усе яны ўзаемазлучаныя адукатары, якія працуюць на адну мэту. Задача фарміравання іміджу педагога — задача грамадская, а не толькі Міністэрства адукацыі.