16.02.2017 09:16
,
У Клідзянятах гарэў гараж, у Солах – аўтамабіль: два пажары ў адзін дзень здарыліся на Смаргоншчыне

Фота: YouTube.
15 лютага на Смаргоншчыне здарыліся два пажары.
Раніцай каля дзесяці гадзін паведамілі, што ў прыватным двары ў вёсцы Клідзяняты гарыць гараж. Згарэў дах, пашкоджаныя маёмасць і перакрыцці. Прычыны пажару высвятляюць.
А ўвечары выратавальнікі атрымалі яшчэ адно паведамленне. Гарэла легкавая машына ў двары прыватнага дома ў Солах. Агонь знішчыў абсталяванне ў маторным адсеку. Мяркуюць, што прычына была ў кароткім замыканні электраправодкі.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments