weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4849
1 долар 2.0077
100 рас.руб. 3.2908
17.02.2017 11:08 , AЎТАР(Ы): Наша Ніва БелТА

На мяжы з Літвой запрацаваў новы міжнародны памежны пераход

Фота: з сайта nn.by.

Пункт пропуску "Лоша – Шумскас" на беларуска-літоўскай мяжы пачынае функцыянаваць з 17 лютага ў статусе міжнароднага, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным памежным камітэце. Рэжым пропуску грамадзян усіх краін, за выключэннем асоб, якія едуць у пешым парадку, будзе кругласутачным.

Месцазнаходжанне пункта пропуску: Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, вёска Лоша.

Па ўзгадненні з літоўскім бокам, пропуск транспартных сродкаў, зарэгістраваных па-за межамі Беларусі, у пункце пропуску «Лоша –Шумскас» будзе ажыццяўляцца пры наяўнасці пасведчання ўвозу на транспартны сродак.

– Пры адсутнасці гэтага пасведчання транспартныя сродкі будуць накіроўвацца ў іншыя міжнародныя пункты пропуску для яго афармлення, — растлумачылі ў ДПК.

Пропуск тавараў будзе праводзіцца ў адпаведнасці з пералікам і колькасцю тавараў для асабістага карыстання, што ўвозяцца ў Беларусь і вывозяцца з яе праз пункты спрошчанага пропуску на дзяржаўнай мяжы ў багажы фізічных асоб.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце