weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4849
1 долар 2.0077
100 рас.руб. 3.2908
17.02.2017 10:37 , AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Жыхар Івянца завітаў у госці і прыхапіў з сабой гаспадарскія грошы

Фота: з сайта kommersant.ru.

28 студзеня 25-гадовы жыхар Івянца паехаў у госці да сваіх сяброў у вёску Раднікі. 

Кампанія частавалася, выпівала.

Калі госць сабраўся дадому, убачыў, што ў сумцы гаспадыні ляжаць грошы – 300 рублёў.

Забраў грошы і пайшоў дамоў.

Аднак гаспадыня хутка заўважыла прапажу і выклікала міліцыю.

Па гарачых слядах зламысніка затрымалі. Яму пагражае да 5 год зняволення.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў следчы Валожынскага РАСК Ілля Глінскі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце