weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
06.03.2017 16:13 , AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Распрануўшыся дагала, гулялі па вуліцах горада: у прафесійнае свята міліцыянеры затрымалі ў Вілейцы двух аголеных хлопцаў

Фота: redbullblog.com.

Вілейка. Позні вечар. Па вуліцы ідуць два хлопцы з дзяўчатамі. Здаецца, звычайная карцінка. Але! Хлопцы абсалютна голыя.

А пачалося ўсё са спрэчкі на «слабо». Два нецвярозыя хлопцы разам з дзяўчатамі гулялі позна ўвечары па Вілейцы.

Хлопцы паспрачаліся, што змогуць распрануцца дагала і ў такім выглядзе прайсціся па горадзе. Што і зрабілі.

Так яны ішлі, ішлі… І «ўпёрліся» у нарад міліцыі.

Хлопцаў затрымалі. Ім пагражае адміністрацыйная або крымінальная адказнасць.

Пра гэта расказала намеснік начальніка вілейскага РАУС Кацярына Млечка.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце