weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
06.03.2017 09:56 , AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Свідрыгайла будзе біцца з Жыгімонтам: тэмай фестывалю «Гонару продкаў» стане вайна паміж князямі

Фота: kontakt.by.

Другі фестываль зладзяць у Вілейцы 1-2 ліпеня. Яго прысвяцяць грамадзянскай вайне 1432-1438 гадоў паміж двума князямі.

Арганізатары распавялі, што на фестывалі правядуць шмат відовішчных выступленняў рыцараў. Запросяць этнічныя і фальклорныя калектывы, зладзяць майстар-класы па танцах і старажытных рамёствах.

Сёлета тэмай свята будзе грамадзянская вайна 1432-1438 гадоў. Яна адбывалася ў Вялікім княстве Літоўскім паміж князямі Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам.

Праграму фестывалю яшчэ дапаўняюць, але пляцоўкі, калектывы і рыцарскія клубы ўжо вызначылі.

На фестывалі зробяць экспазіцыю даспехаў і зброі і сярэднявечных прадметаў побыту.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце