weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
09.03.2017 15:27 , AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

Тым, хто ўжо сплаціў падатак на дармаедства, вернуць грошы. Пры якой умове?

Фота: Sputnik Беларусь.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця краіны. Нагадаем, што кіраўнік краіны заявіў, што дэкрэт №3 "Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства" адмяняць не стануць, але на працягу года даручана не спаганяць адпаведны збор.

«Сумленных людзей не трэба было чапаць наогул. Мы не павінны крыўдзіць людзей, асабліва ў гэты час. і тыя, хто сёння па 200-500 чалавек выходзяць на вуліцы і пачынаюць крычаць, гэта ж не тыя дармаеды, якія сапраўды дармаеды.

Гэта ў асноўным тыя людзі, якія пакрыўджаныя, якім мы ні з таго ні з гэтага паслалі гэтыя паведамленні», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў да 1 красавіка вызначыць спісы тых, хто павінен уносіць плацяжы на падставе дэкрэта №3. «Спісы павінны быць вывераныя. Прыцягнуць трэба ўсіх – дэпутатаў мясцовых Саветаў, міліцыю, участковых, спецслужбы – усіх прыцягнуць, але скласці гэтыя спісы.

Яны павінны быць у кожнага старшыні гар- і райвыканкама, кіраўнікоў адміністрацый у абласных цэнтрах і горадзе Мінску. А Адміністрацыя прэзідэнта разам з урадам павінна арганізаваць кантроль за выкананнем гэтага рашэння. І не дай бог вы пакрыўдзіце хоць аднаго чалавека», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка агучыў наступнае рашэнне: на працягу 2017 года не спаганяць ў рамках дэкрэта №3 збор з тых, хто будзе ўнесены ў адпаведныя спісы.

«Хто аплаціў ў 2016 годзе, пойдзе ў залік 2017 года, калі ён не будзе працаваць. Калі ён паступіць на працу, мы з бюджэту па яго патрабаванні вернем гэтыя грошы», – распарадзіўся кіраўнік дзяржавы.

«У 2016 годзе пэўную колькасць (гэта тысячы людзей), не аспрэчваючы, унеслі плацяжы. Сёння я здымаю патрабаванне, каб усе, каго мы вызначылі за першы квартал, плацілі гэтыя грошы. Не будзем за 2016 год спаганяць гэтыя грошы з тых, хто павінен плаціць. А тыя, хто заплаціў, тыя ў 2017-м не будуць плаціць. Калі яны будуць працаваць у 2017 годзе, мы павінны па іх патрабаванні вярнуць гэтыя грошы», – растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

«Наша ніва«.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце