weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
17.03.2017 13:12 , AЎТАР(Ы): Tut.by "Наша Ніва" паводле Кацярыны Барысевіч

Генпракуратура: “Міліцыя хацела пакараць 7-гадовага хлопчыка за булачку, з’едзеную ў краме ў Маладзечне”

Фота: pony-magic.ru.

Выступаючы з дакладам на канферэнцыі, намеснік генеральнага пракурора распавёў пра тое, як у дачыненні да сямігадовага дзіцяці быў пачаты адміністрацыйны працэс з-за з'едзенай ў краме булачкі.

Сёння ў Мінску праходзіць канферэнцыя “Актуальныя пытанні прафілактыкі правапарушэнняў”. Выступаючы з дакладам, намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Лашын распавёў пра выпадак, які адбыўся ў Маладзечне.

– Там 7-гадовы хлопчык з’еў у гіпермаркеце булачку за 90 капеек. У дачыненні да дзіцяці пачалі адміністрацыйны працэс за дробны крадзеж. Супрацоўнікі праваахоўных органаў дамагаліся ад яго прызнання віны і патрабавалі, цытую – “тлумачэнняў”, – распавёў Аляксандр Лашын.

У дачыненні да 7-гадовага хлопчыка быў пачаты адміністрацыйны працэс. За дробны крадзеж прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічынь (ад 230 да 690 рублёў) або адміністрацыйны арышт. Пракуратуру гэтая сітуацыя абурыла, да таго ж высветлілася, гэта не адзінкавы выпадак.

– Хутка дзетсадкоўскі ўзрост дзіцяці не стане перашкодай для прыцягнення да адказнасці, – адзначыў намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Лашын.

«Наша Ніва» паводле .

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце