weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
20.03.2017 18:46 , AЎТАР(Ы): Паводле АНТ

Міністэрства працы: да 1 мая працаўладкуем усіх

Фота: news.pn.

– Да 1 мая ёсць задача забяспечыць усіх беспрацоўных працай. Гэта тыя, каму патрэбная пастаянная праца, і тыя, для каго няма працы на рынку па іх кваліфікацыі. Для іх патрэбны аплатныя грамадскія работы як часовая мера падтрымкі. Мясцовыя ўлады гэтым зоймуцца , – адзначыла міністр працы Ірына Касцевіч.

Яна таксама ўдакладніла, што сістэма сацабароны ў краіне выбудаваная: ёсць дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, пяць відаў сацпадтрымкі. Пры гэтым сістэму можна ўдасканальваць.

На пытанне аб выкананні прэзідэнцкага задання па росце сярэдняй зарплаты Ірына Касцевіч адказала, што тут важныя «счэпкі росту зарплаты з ростам прадукцыйнасці працы».

– Не па кожным прадпрыемстве заробак да канца года можа вырасці да 1000 рублёў. Тут дыферэнцыраваны падыход: у залежнасці ад галіны і фінансавага стану кожнага прадпрыемства, – патлумачыла яна.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце