weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4592
1 долар 2.0055
100 рас.руб. 3.2428
06.04.2017 15:27 , AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

«Нічога такі “паміжсабойчык” атрымаўся». Хакеіст аматарскай каманды пра трэніроўку з “Дынама-Маладзечна”

На варотах Вячаслаў Арлоўскі.

Для аматараў хакея не навіна, што для “дынамаўцаў” сезон завершаны.

Аднак каманда Дзмітрыя Краўчанкі расслабляцца не збіраецца.

30 сакавіка каманда “Дынама-Маладзечна” правяла гульнявую трэніроўку з аматарскай камандай “Дэльта”.

Сваімі ўражаннямі ад гульні падзяліўся варатар каманды “Дэльта” Вячаслаў Арлоў­скі.

– На лёдзе з камандай “Дынама” мы сустракаемся другі раз. У мінулым годзе разам закрывалі хакейны сезон. І сёлета такі харошы “паміжсабойчык” атрымаўся.

За каманду “Дэльта” выказаў жаданне пагуляць і сам Дзмітры Краўчанка.

– Разам з ім гулялі два гульцы. Але калі мне цягам пяці хвілін “дынамаўцы” не маглі забіць ні адной шайбы, Дзмітры смяяўся, маўляў, во якія прафесіяналы, з аматарам справіцца не можаце. Але праз пяць хвілін мяне можна было ўжо вешаць на варотах, я так стаміўся. Калі адзін з нашых хакеістаў, запыхаўшыся, падышоў да гульца з “Дынама” і спытаўся, ці стаміўся той, гулец з “Дынама” зняў шлем. Аказалася, што ён нават не спацеў.

Вячаслаў лічыць, што такія гульні толькі на карысць камандзе.

– Адразу бачна тактыка саперніка, цікава назіраць за імі. Пераймаеш нешта для сябе. Якім бы моцным не быў сапернік, калі ты змагаешся з ім, ты і сам становішся мацнейшым.

Калі “Дынама-Маладзечна” сезон завяршыла, то ў бліжэйшы чацвер аматарскую каманду “Дэльта” чакае самы важны матч сезона –  пешая фінальная гульня з мінскай камандай “К -2 Wind”.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце