weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
17.04.2017 13:41 , AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Пацярпелую пасажырку пакінуў замярзаць на дарозе сярод ночы: на шашы Маладзечна-Ілья здарылася аварыя

Фота: stihi.ru.

Здарэнне адбылося 15 красавіка пасля трох гадзін ночы.

На трэцім кіламетры шашы Маладзечна-Ілья 24-гадовы кіроўца аўтамабіля «Аўдзі» не справіўся з кіраваннем на павароце і з’ехаў у кювет. Тут машына перакулілася ў канаву з вадой.

32-гадовая пасажырка атрымала траўмы. У час здарэння жанчына не была прышпіленая рамянямі бяспекі.

Пасля ДТЗ кіроўца выклікаў хуткую дапамогу, а сам пайшоў дамоў.

Супрацоўнікі ДАІ знайшлі яго па месцы жыхарства ў нецвярозым стане.

Пацярпелую даставілі ў бальніцу з цяжкімі траўмамі і пераахадлоджаннем арганізма.

БелТА.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце