weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
19.04.2017 09:33 , AЎТАР(Ы): УУС Мінаблвыканкама

Угналі машыну ў свайго працадаўцы на Маладзечаншчыне, кінулі ля абочыны і пайшлі дадому

Фота: uvd-mo.gov.by.

Жыхар вёскі Гарадзілава папрасіў знаёмых дапамагчы па гаспадарцы. За працу абяцаў расплаціцца і накрыць стол. Мужчыны пагадзіліся.

Пасля завяршэння ўсіх спраў кампанія на чале з гаспадаром арганізавала застолле. У выніку наймальнік добра захмялеў і пайшоў спаць, пакінуўшы гасцей адных.

– У іх закончылася спіртное, а заканчваць весялосьць не хацелася, – распавёў начальнік крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС Андрэй Мялюк. – Таму зламыснікі вырашылі ўзяць машыну гаспадара дома і паехаць за дадаткам. Ключы ад іншамаркі былі ў замку запальвання.

Праспаўшыся, уладальнік «Таёта Кемры» заўважыў прапажу і цягам некалькіх гадзін паспрабаваў яе знайсці. Не атрымалася, і пацярпелы патэлефанаваў у міліцыю.

Па дарозе на месца здарэння сышчыкі знайшлі скрадзены аўтамабіль. Відавочцы ўказалі на п’яных мужчын, якія кінулі іншамарку ля абочыны і сышлі.

Аднаго з падазраваных затрымалі ў інтэрнаце, а другога – у сябе дома.

У дачыненні да 32-гадовага непрацуючага жыхара вёскі Палачаны ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Угон транспартнага сродку або маламернага судна». За незаконную паездку яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды да 5 гадоў. Таварыш падазраванага будзе сведкам па крымінальнай справе.

Фота uvd-mo.gov.by.

Фота uvd-mo.gov.by.

Паводле УУС Мінаблвыканкама.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце