weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
20.04.2017 12:48 , AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

На пятніцу і суботу аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер

Фота: kaliningrad.life.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі ў Беларусі 21 і 22 красавіка з-за моцнага ветру. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды і МНС.

У пятніцу, 21 красавіка, днём у паўночна-заходніх раёнах, а ў суботу, 22 красавіка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду.

У пятніцу ўначы пераважна без ападкаў, а раніцай на паўночны заходніх раёнах краіны падыдзе атмасферны фронт, там чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Ноччу ад -1 да -9, па ўсходзе пры праясненнях да -10. Днём ад +4 да +10, па поўдні да +12.

У суботу на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём па паўночным захадзе – з мокрым снегам. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу ад +1 да +6, днём ад +4 да +11.

Паводле tut.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце