weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
20.04.2017 13:01 , AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

П’яны валожынец выехаў на “Фордзе” на паласу сустрэчнага руху. У выніку — лабавое сутыкненне

Здарэнне адбылося ўчора.

Здарылася гэта пасля 16 гадзін 19 красавіка на 71-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна ў Валожынскім раёне.

39-гадовы валожынец ехаў на аўтамабілі “Форд Мандэа” ў напрамку Мінска. На закругленні дарогі направа не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там “Форд” сутыкнуўся з аўтамабілем “Рэно Лагуна”.

У выніку пасажыр “Форда”, 31-гадовы жыхар вёскі Стайкі Валожынскага раёна, атрымаў траўмы. Яго не шпіталізавалі. Кіроўцы і пасажыры аўтамабіляў былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Кіроўца “Форд Мандэа” быў у стане алкагольнага ап’янення. Вадзіцельскага пасведчання ён не мае: пазбавілі яго яшчэ ў 2006 годзе, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце