weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4592
1 долар 2.0055
100 рас.руб. 3.2428
15.06.2017 13:31 , AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У Маладзечне муж з жонкай прыйшлі да суседкі пазычыць 5 рублёў, а скралі 120

Фота: з сайта opravdaem.ru.

Здарэнне адбылося 14 чэрвеня.

У міліцыю звярнулася жанчына, якая расказала, што ў яе з кашалька прапалі грошы. 

І паведаміла, што напярэдадні здарэння да яе ў пакой у інтэрнаце зайшліся яе суседзі, знаёмыя муж з жонкай.

Яны папрасілі пазычыць 5 рублёў.

Затым вярнуліся са спіртным, суседзі пачалі выпіваць. 

Падчас застолля знаёмыя не раз выходзілі курыць.

А на раніцу жанчына зазірнула ў кашалёк і не знайшла там 120 рублёў.

Адразу ж выклікала міліцыю.

Як аказалася, грошы ўзяў муж суседкі, раней неаднаразова судзімы за крадзяжы.

Муж з жонкай затрыманыя, праводзяцца следчыя дзеянні. 

Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле 108 Крымінальнага кодэкса Беларусі. 

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказаў старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч. 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце