weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4592
1 долар 2.0055
100 рас.руб. 3.2428
19.06.2017 10:13 , AЎТАР(Ы): З суполкі "Маладзечна-Будслаў у тварах"

Віталь Бандаронак: «Пілігрымка стала пераломным момантам майго жыцця…» Працягваецца праект “Маладзечна-Будслаў у тварах (відэа)

Фота: vk.com.

Штогод напрыканцы чэрвеня з Маладзечна выходзіць пілігрымка ў Будслаў. Па дарозе да яе далучаецца шмат людзей з населеных пунктаў, праз якія яна праходзіць, і да Маці Божай Будслаўскай з маладзечанскай пілігрымкай даходзіць ужо каля чатырохсот чалавек, што робіць яе ці не самай вялікай у Беларусі.

Хоць за чатыры дні шляху пілігрымы насамрэч становяцца адным арганізмам, масавасць стварае ўражанне, што гэта проста шмат карычневых чалавечкаў. Карычневых, бо ўжо некалькі год маладзечанская пілігрымка ўваходзіць у Будслаў у адмысловых карычневых майках – колеру адзення ордэна капуцынаў, што ўжо каля дзесяці год займаюцца арганізацыяй пілігрымкі.

Але хто гэтыя людзі? Што адчуваюць звёны адной з найвялікшых пілігрымак Беларусі? Вы даведаецеся з праекта «Маладзечна-Будслаў у тварах».

Сёння пра тое, што значыць шлях Маладзечна-Будслаў, расказвае адказны за арганізацыю сёлетняй пілігрымкі Віталь Бандаронак.

З суполкі «Маладзечна-Будслаў у тварах».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце