weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4849
1 долар 2.0077
100 рас.руб. 3.2908
11.07.2017 10:24 , AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Пакрыўдзілася, зарэзала, спалохалася і пабегла да маці: новыя падрабязнасці забойства ў Вілейцы (Фота)

Фота: 1Ul.Ru.

7 ліпеня каля гадзіны дня ў адной з кватэр у Вілейцы знайшлі труп 43-гадовага мужчыны, паведамляе сайт МУС.

Як расказала «Рэгіянальнай газеце» афіцыйны прадстаўнік Камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці Яўгенія Куневіч, труп быў з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Следча-аператыўная група ўстанавіла, што падазраваная ў забойстве жанчына  33-гадовая жыхарка Вілейкі, раней судзімая за наркотыкі і крадзеж.

Кампанія з некалькіх чалавек выпівала ў кватэры агульнага знаёмага. У нейкі момант падазраваная і пацярпелы засталіся адны.

У размове мужчына сказаў, што нядаўна у гэтым жа пакоі быў з іншай жанчынай.

Падазраваная пакрыўдзілася, узяла на кухні нож і стукнула крыўдзіцеля. Потым жанчына спалохалася, пабегла дамоў і расказала пра здарэнне сваёй маці. Цела мужчыны знайшла дзяўчына з кампаніі, якая першай зайшла ў пакой.

 Загінулы беспрацоўны, раней судзімы жыхар вёскі Жары, што на Вілейшчыне.

У крыві ў жанчыны знайшлі алкаголь.

 

 

Фота з сайта УУС Мінскай вобласці і забяспечанае Яўгеніяй Куневіч.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце