weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4592
1 долар 2.0055
100 рас.руб. 3.2428
16.10.2017 16:34 , AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

У Смаргоні застрэліўся лейтэнант, магчымая прычына – няўдалае каханне

Фота: Sputnik Беларусь.

Як стала вядома "Нашай Ніве", тры тыдні таму, напрыканцы верасня, у Смаргоні застрэліўся малады лейтэнант-пагранічнік.

Па нашай інфармацыі, хлопцу было 22 гады, ён быў гэтак званым «тылавіком», начальнікам рэчыўнай службы адной з заставаў – зусім нядаўна скончыў Гродзенскі ўніверсітэт у інтарэсах Пагранічнага камітэту.

У дзень трагедыі малады лейтэнант знаходзіўся ў навучальным цэнтры Інстытута пагранічнай службы. Ён вярнуўся з нараду, зайшоў за будынак і стрэліў сабе ў галаву.

Прычыны пакуль незразумелыя. Калегі кажуць, што не выключаны варыянт няўдалага кахання на фоне працяглай дэпрэсіі. 

Варта адзначыць, што папярэдняе самазабойства пагранічніка – таксама ў Смаргоні ў 2015 годзе – было выклікана сямейнымі прычынамі.

Дадамо, што пагранічныя войскі лічацца элітнымі, там выключаныя дзедаўшчына і паборы, як тое было ў Печах.

«Наша ніва».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце