weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4592
1 долар 2.0055
100 рас.руб. 3.2428
17.10.2017 12:24 , AЎТАР(Ы): Ігар БЕЛАЗЁРАЎ, УУС Гроднааблвыканкама

Бацька ўдарыў сына нажом падчас застолля ў Смаргоні

Фота: CrimYakutia.

Пра здарэнне паведамляе Гродзенскае УУС.

Сын з бацькам селі за стол, выпівалі. Чым больш пілі, тым больш непаразумення ўзнікала паміж імі.

З апошняй чаркай сваякі пачалі спрачацца, з-за чаго бацька схапіўся за нож.

Без роздуму ён ударыў нажом сына ў жывот. Пацярпелага забрала «хуткая дапамога». 42-гадовы пацярпелы ў бальніцы, паводле судмедэкспертаў, ён атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

У адносінах да 70-гадовага пенсіянера ўзбудзілі крымінальную справу.

Ігар БЕЛАЗЁРАЎ, УУС Гроднааблвыканкама.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце