ДТЗ у Крыніцы: мужчыну збіла “хуткая”, калі ён выбег ёй насустрач, каб выратавацца ад ранення нажніцамі

Фота: з сайта kommersant.ru.
Пачалося ўсё каля васьмі гадзін раніцы, калі з Маладзечна на тэрміновы выклік выехала “хуткая дапамога”.
У 8.20 у Крыніцы, “хуткая”, як і трэба, ехала з мігалкамі і гукавым сігналам. І тут, справа, насустрач “хуткай дапамозе” выбягае са свайго дома мясцовы 30-гадовы жыхар.
“Хуткая” чапляе яго люстэркам, ад чаго мужчына падае.
Але ў бальніцу ён быў дастаўлены не толькі з нязначнымі ўшыбамі твару, але з пранікаючым раненнем грудной клеткі.
Аказалася, што ў той момант, калі “хуткая” спяшалася на выклік, мужчына ў стане алкагольнага ап’янення пасварыўся са сваёй сястрой. Тая ўдарыла яго нажніцамі ў грудзі.
І ў гэты момант мужчына пачуў, што за вокнамі набліжаецца гук “хуткай” дапамогі. Той вырашыў ратавацца ад ранення і паспрабаваў спыніць “хуткую”. Аднак правае люстэрка машыны, што ехала на выклік, зачапіла яго за твар.
Пра гэта “Рэгіянальная газеце” расказаў інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.